Двумоўе ў Беларусі
З лёгкай падачы знаёмай, якая дала «той самы знак дзейнічаць» публікую фоты, якія ляжаць у мяне ўжо больш за месяц.
Гэты пост тычыцца двумоўя ў Беларусі. Нешта падобнае з гэтай серыі я выкладаў ужо больш за два гады таму. Ну а зараз запознены працяг…
Здымак ніжэй быў зроблены 1 студзеня 2013 года. Я тады вяртаўся дамоў з хостэла, дзе з цудоўнейшай кампаніяй адзначаў Новы год (адзначаў, праўда, пасля таго, як адпрацаваў некалькі гадзін у горадзе). Дык вось:
Як бачна па фота, уся шыльда беларускамоўная акрамя невялічкай аб’явы.
А наступны здымак зрабіў, калі верыць EXIF, 23 лістапада 2012 года. Гэта на першым паверсе Інстытута журналістыкі БДУ:
І тут паўстае пытаннечка(TM), чаму рэклама не зроблена цалкам па-беларуску? Калі ўжо AKUTE «папулярны беларускамоўны рок-гурт з Магілёва», дык можна было б і слоган змяніць на «Памыляйся. Толькі не здавайся» без страты сэнсу.
Вось так і жывем…
Tags: двумоўе ў Беларусі, двуязычие в Беларуси фото, примеры двуязычия в Беларуси