Яшчэ адзін адчынены дах на Сухарава 6

Усё пачалося яшчэ ў жніўні, калі я раніцай, пасля вяселля сястры пазнаў для сябе першы адчынены дах у мікрараёне Сухарава 6. Было амаль прыгожа адтуль назіраць за раёнам.

Потым напрыканцы верасня таксама выпадкова па клічу сэрца вырашыў падняцца на апошні паверх і праверыць замок — так адшукаў яшчэ адзін адчынены дах на Сухарава 6.

Колькі дзен таму ад няма чаго рабіць падняўся на апошні паверх яшчэ аднаго высокага дома, ТАКСАМА на Сухарава 6! І ізноў апынулася, што дах адчынены! Калі браць статыстыку, то ўсе пад’езды, дзе я быў на Сухарава маюць адчынены выхад на дах! 100% выніковасць! Вось гэта шанцуе!

Зрэшты, здымкі з новага даха.

На другім плане 20-павярховы дом — і я на адным узроўні з яго дахам!

Менская ЦЭЦ-4 схавалася за дахамі жылых дамоў:

Бачыце на заднім фоне два 20-павярховікі? Планую калі-небудзь і туды злазіць:

Апошні здымак — двор. Такія здымкі сама страшна рабіць — бо ветразь моцны падзьмуе — і можна зваліцца. З такой вышыні адразу насмерць.

Tags: , , , , ,

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: