Як здаюць беларускую мову на ЦТ? Назіранне.

Учора, 14 чэрвеня, пачалося цэнтралізаванае тэставанне. Пачалося яно з беларускай мовы.

Я гуляў па Мінску каля розных ВНУ раніцай. Як раз, калі абітура сканчала пісаць тэсты.

І што чуў на вуліцы? — Аніводны абітурыент не размаўляў па-беларуску пасля ЦТ. Толькі каля юрфака БДУ адна дзяўчына вышла і сказала сябрам: «Ну вось і ўсё! Тэст быў нейкі занадта лёгкі». Але яе адразу ж папрасілі: «Ну что ты говорішь? Хватіт белорусского! Говорі по-нормальному!»

Нда… і гэтыя людзі здавалі МОВУ…

Tags: , , ,

2 комментария к “Як здаюць беларускую мову на ЦТ? Назіранне.”

  1. Лявон сказал :

    Чыноунікі із усіх устаноу адпавядаюць,што з беларускай мовай
    у краіне усе добра і нятрэба хвалявацца.
    На мой погляд-проста абман.
    Няхай выйдуць на вуліцы Мінска,у лаукі,у кінатэатры,на прадпрыемствы,у
    установы,у музэі пачуюць яны там гутарку па-беларуску?-Не,усюды-расейская.
    Беларуская мова проста зьнішчаецца,гэта мая думка.
    Як можна гаварыць,што усе добра,калі у краіне няма беларускамоунага
    радые,тэлевізійных каналау, дзе на працягу усяго дня і штодзенна
    вяліся перадачы па-беларуску.
    Вельмі мала беларускамоуных газэт,часопісау,кніг,шыльд,кінастужак.
    Як гэта разумець?
    Патрэбна зауседы,усюды размауляць на нашай роднай беларускай мове.
    Тады мова будзе жыць.
    Шаноуныя беларусы!
    Калі ласка вывучайце,пішыце,размауляйце кожную хвіліну на працягу усяго дня і зауседы.
    Чаму на лісты па-беларуску чыноунікі пішуць па-расейску?
    Я -беларус,які нарадзіуся і жыву тут.
    Мне вельмі сорамна і крыудна ,што робіцца з нашай мовай.
    З павагай-Лявон.

  2. Soul сказал :

    Лявон, пад усімі пунктамі +1

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: