«Вадзіцель» ці «кіроўца»?
Гады два таму ў школе было хатняе заданне: перакласці на беларускую мову слова «водитель». Меркаванні класа падзяліліся — адныя лічылі, што будзе «вадзіцель», другія былі за «кіроўца»… Я тады пагадзіўся з настаўнікам — «Кіроўца — ад слова кіраваць. Таму і «водитель» — больш правільна — кіроўца».
І па сённяшні дзень я працую на сайце «Бярэзінская панарама». Там заўважыў, што ў іх адні «вадзіцелі»…
.
Вырашыў праверыць, што на гэты конт кажа слоўнік руска-беларускі і Інтэрнэт.
«ВЯЛІКІ УНІВЕРСАЛЬНЫ БЕЛАРУСКА-РУСКІ І РУСКА-БЕЛАРУСКІ СЛОЎНІК» (Булыка А. Н., Палешук Н. В. — Менск, 2006г.) не дае мне адказу. Там няма ні слова «кіроўца», ні «вадзіцель». Зрэшты, і «водитель» у рускай частке слоўніка таксама няма 🙁
Я звярнуўся да свайго выкладчыка (у другім семестры) беларускай літаратуры — Аксаны Пятроўны Бязлепкінай. Гэта чалавек, які заўсёды размаўляе толькі па-беларуску (не ўлічваючы кітайцаў) (а не тады, калі ёсць натхненне, як я 🙂 ). Вось што яна мне адказала : "Антон, правільна - "кіроўца". Ну, я б так сказала".
Іду на google.translate. Уважу «водитель» — перакласці на беларускую мову — атрымліваю «кіроўца». +1, як кажуць.
Ну і вырашыў дабіць масай меркаванні пра «кіроўца». У беларускі пошук гугла ўбіваю «вадзіцель» — прыкладна 90 тысяч вынікаў. У топе спасылкі на раённыя газеты (як тое ж «Бярэзіно»). Б’ю па «кіроўца» — 190 тысяч вынікаў. У тым ліку з тутбая, эўрарадыё і іншых больш ці менш неідыялагічных сайтаў…
Здаецца, даказаў, што ўсялякія «Бярэзінскія панарамы», «Ашмянскія веснікі» і «Раённыя будні» памыляюцца, калі пішут пра «найлепшых вадзіцелей«…
Tags: вадзіцель, водитель по-белорусски, кіроўца, русско-белорусский словарь
Іду на google.translate. «*!У!*»важу “водитель”
Дзякуй!
*Прабач мяне, маленькага …* 😀
А што наконт прыметніка «вадзіцельскі»?
Вадзіцельскае пасведчанне, здаецца, пакуль не называюць «кіроўцкім», «кіроўніцкім» ці «кіраўніцкім»? 😉
Ну пасведчанні — так.