Новае выданне “Ладдзі Роспачы” і Лявон Вольскі
У «Кніжным салоне», што знаходзіцца на вул. Калініна, 5 (глядзі на мапу) хутка пройдзе нешта цікавае!
Чацвертага снежня (ужо ў гэту суботу!) у 13.00 адбудзецца прэзэнтацыя новага выдання “Ладдзі Роспачы” (Уладзімір Караткевіч).На прэзентацыі Лявон Вольскі выканае сваю новую песьню на словы Караткевіча!
У прэзэнтацыі абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізьнік і Вы.
Прэзэнтацыя адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!"
Замовіць кнігу можна ўжо зараз па адрасе labadzenka@gmail.com
Гэтае выданьне "Ладдзі" стала першым непадцэнзурным творам Уладзіміра Караткевіча. Адна за другой былі выяўленыя 296 цэнзарска-рэдактарскія праўкі на 23 старонках рукапісу (у беларускім і рускім варыянтах). У тэксьце таксама графічна паказана, як дасканала і ўважліва аўтар працаваў над словам – і што ад гэтага пакідалі рэдактары.
Кніга фармату А4, мае 150 старонак.
* Прадмова Рыгора Барадуліна
* Факсыміле рукапісу
* Чарнавыя накіды
* Пераклад на рускую мову Васіля Сёмухі (факсыміле машынапісу з рукапіснымі праўкамі Караткевіча)
* Аналіз усіх правак + камэнтары
* 55 ілюстрацый, 27 зь якіх (у тым ліку невядомыя здымкі Караткевіча) друкуюцца ўпершыню
* Пасьлямова Васіля Сёмухі
Паводле Глеба Лабадзенкі
ДА СУСТРЭЧЫ НА ПРЭЗЕНТАЦЫІ Ў СУБОТУ!
Tags: Вольскі, Караткевіч, Лабадзенка, Ладдзя Роспачы