Дзе і як спампаваць беларускамоўную музыку

Пост напісан спецыяльна
для Аксаны Пятроўны — майго
выкладчыка беларускай літаратуры

Неяк на чарговай (і апошняй) лекцыі зайшла размова у нас з ёй пра беларускамоўную музыку. Аксана Пятроўна, як я зразумеў, пампуе НАШУ музыку з парталу «Тузін Гітоў». Яно і зразумела — там усё проста. Як кажацца, «прыйшоў, убачыў — спампаваў». Але мінус у тым, што пампаваць там можна толькі па адной кампазіцыі. Нельга знайсці на «Тузін Гітоў» альбом нейкага выканаўцы і спампаваць яго адным архівам.

Гэта непаразуменне цалкам выпраўляе наступны сайт — «Музычная скарбонка»«Беларускае музычнае сеціва». Там можна знайсці вельмі шмат альбомаў беларускіх выканаўцаў і спампаваць іх адным архівам.

Пампаваць альбомы з «Музычнай скарбонкі» вельмі проста. Не патрэбны ніякія BitTorrent’ы і іншыя праграмы. Патрэбен толькі браўзэр Opera.

Выбіраем спадабаўшыся альбом на сайце — напрыклад, Нэйра Дзюбель «Stasi» — і націскваем «Cпампаваць (133 Mb)» пад спісам песен. Там на выбар будзе «Адчыніць — Захаваць — Скасаваць — Дапамога». Мы выбіраем «Адчыніць» і далей указваем куды будзе пампавацца наш архіў.

Чакаем колькі часу — і наш альбом пачне пампавацца на кампутар. Калі спампуеце, трэба абавязкова «Спыніць» гэту тэчку ці нават выйсці з Оперы. Бо далей вы пачнеце раздаваць іншым карыстальнікам гэты файл, тым самым папаліце свой трафік Інтэрнэту.

Калі засталіся якія пытанні — вітаю ў каментарах!

Tags: , , , , , ,

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: