Дакладнае прадказанне на заўтра глядзіце паслязаўтра
У зале перыёдыкі Інстытута журналістыкі БДУ я, калі выдаецца вольны час, чытаю тую самую перыёдыку. Стандартны спіс: часопісы «Планета» і «Digital Photo», газеты «Наша Ніва», «СБ — Беларусь сёння» і ў чацвер талстушка «Камсамольскай праўды» ці «Аргументы і факты». — Гэта да пытання аб тым, адкуль я бяру «ачапяткі» ў адпаведную рубрыку на блоге.
Чытаў на пачатку красавіка Нашу Ніву. Заўважыў цікавасць — 1 красавіка (апреля) чытачам прапануюць («дзе варта быць») 31 сакавіка (марта) пайсці ў клюб «Рэактар» на трыб’ют-канцэрт памяці Майкла Джэксана.
Як я сказаў у назове гэтага паста — «Дакладнае прадказанне на заўтра глядзіце паслязаўтра»
Tags: Belarusian State University, The Institute of Journalism, безкаштоўныя часопісы, бесплатная пресса, дзе варта быць, журнал “Планета”, журнал Digital Photo, Институт журналистики, Наша Ніва, опечатки в СМИ, танныя газеты, часопісы Беларусі